Вы тут

82-гадовы літовец заблукаў і апынуўся ў Беларусі

Памежнікі дапамаглі заблукаўшаму літоўцу вярнуцца дадому / gpk.gov.by

Ранкам 11 красавіка смаргонскія памежнікі падчас патрулявання дзяржаўнай мяжы з Літвой выявілі невядомага, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Мужчына знаходзіўся ў стомленым стане, не змог патлумачыць мэту і месца свайго знаходжання. У ходзе разбіральніцтва было ўстаноўлена, што ён пражывае ў вёсцы  Янкунай Шальчынінкайскага раёна недалёка ад мяжы з Беларуссю. Праз сталы ўзрост iншаземец не зарыентаваўся на мясцовасці і выпадкова трапіў на тэрыторыю Беларусі.

Дзядулі аказалі першую дапамогу. Затым яго перадалі літоўскім памежнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.