6 снежня па ўсходзе Беларусі — да -7 градусаў марозу

Вось такое надвор'е ў Беларусі
Вось такое надвор'е ў Беларусі

Уночы на нядзелю, 6 снежня, слупкі тэрмометраў у Беларусі апусцяцца да 7 градусаў марозу. Але толькі на ўсходзе краіны. На захадзе будзе не так холадна — усяго да -5°С. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уночы ў Беларусі будзе воблачна, з праясненнямі. Удзень чакаецца пераменная воблачнасць, без сур'ёзных ападкаў.

Уночы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца.

Удзень паветра прагрэецца да +2°С па ўсходзе краіны і да 6 градусаў цяпла на захадзе. У Мінску прагназуецца пераменная воблачнасць, адсутнасць ападкаў і да +1°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі