Вы тут

5739 беларусаў атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў Літве, 11 адмовілі

Вільня зімой / delfi.lt

5739 беларусаў атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў Літве, 11-ці адмовілі. Літоўскі Дэпартамент міграцыі агучыў статыстыку ад жніўня 2020 года да студзеня 2021-га. Беларусы пачалі выязджаць у Літву пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, разгонаў вулічных акцый пратэсту і масавых затрыманняў. Напрыклад, у Літву выехаў Максім Харошын, якога ў Мінску збілі сілавікі. Цяпер у гэтай краіне праходзіць дасудовае расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці па яго скарзе (у Беларусі крымінальныя справы па фактах збіцця сілавікамі людзей не распачынаюць).

Таксама 86 беларусаў падалі прашэнні аб атрыманні прытулку ў Літве. Іх дакументы яшчэ разглядаюцца.

Начальнік Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ кажа, што дваім ужо адмовілі ў прытулку. Літоўскі бок прыйшоў да высновы, што гэтыя асобы проста паспрабавалі скарыстацца магчымасцю, каб выехаць у краіну ЕС, а ў пратэстах яны найхутчэй нават не ўдзельнічалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.