5 гадоў і 6 месяцаў калоніі за падпал дзвярэй пракуратуры ў Жодзіне

5 гадоў і 6 месяцаў калоніі за падпал дзвярэй пракуратуры ў Жодзіне

5 гадоў і 6 месяцаў калоніі за падпал дзвярэй пракуратуры ў Жодзіне. У гэтым горадзе быў вынесены прысуд па гучнай справе. Асуджаны 31-гадовы мясцовы жыхар. Адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Здарэнне адбылося 8 кастрычніка 2020 года каля 3 гадзін ночы. Ратавальнікі атрымалі ад мясцовага жыхара паведамленне, што гараць уваходныя дзверы ў гарадскую пракуратуру. Агонь ахапіў плошчу ў 0,1 квадратнага метра. Узгаранне хутка ліквідавалі. Ніхто з людзей не пацярпеў. Па факце "асабліва злоснага хуліганства" распачалі крымінальную справу.

Мужчыну прызналі вінаватым у "асабліва злосным хуліганстве" і ў "незаконным вырабе, захоўванні, перавозцы і нашэнні прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Напярэдадні акцыі ён вырабіў у сябе дома "самаробнае запальваючае прыстасаванне", выкарыстаў сумесь бензіну з газай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі