45 тысяч пратаколаў за хатні гвалт складзена ў Беларусі ў 2015 годзе

45 тысяч пратаколаў за хатні гвалт складзена ў Беларусі ў 2015 годзе

За 2015 год было складзена 45 тысяч пратаколаў за хатні гвалт. У 2012 годзе склалі 31 тысячу пратаколаў. Адметна, што палова пацярпелых забірае заявы з міліцыі. Такія звесткі агучылі 25 лістапада прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных справаў падчас прэс-канферэнцыі з Мінску. 

Паводле дадзеных начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Алега Казея, жанчыны даруюць сваім блізкім агрэсію, бо часта не хочуць выносіць на публіку свае праблемы.

Сёлета ад хатняга гвалту загінула 96 чалавек. Кожнае трэцяе забойства ў сям'і здзяйсняе жанчына.

Чвэрць ахвяраў хатняга гвалту наогул не звяртаюцца па дапамогу, пры гэтым ад агрэсіі пакутуюць тры з чатырох жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі