Вы тут

41-гадовы хакеіст Патрык Марло абнавіў рэкорд НХЛ

Патрык Марло / Reuters

41-гадовы канадскі хакеіст, нападаючы "Сан-Хасэ Шаркс" Патрык Марло абнавіў рэкорд НХЛ. Ён правёў 1768 матчаў за сваю кар'еру (23-ці сезон, 1196 ачкоў!). Рэкорд быў устаноўлены ў гасцявым паядынку з "Вегасам", які каманда Марло прайграла па булітах.

Дагэтуль рэкорд належаў легендарнаму канадскаму хакеісту Гордзі Хоў — 1767 матчаў за 33 сезоны. Свой апошні паядынак у НХЛ ён правёў у 1980-м ва ўзросце 52 гадоў. У 2016-м Хоў не стала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.