Вы тут

40 пакаленняў выпускнікоў фізфака БДУ накіравалі зварот да ўладаў

Станіслаў Шушкевіч / Еўрарадыё

40 пакаленняў студэнтаў і выпускнікоў фізфака БДУ накіравалі ў Нацыянальны сход Беларусі зварот з патрабаваннем сумленных выбараў і спынення гвалту супраць пратэстоўцаў. На момант адпраўкі пад дакументам было 350 подпісаў.

Найбольшая колькасць падпішчыкаў — выпускнікі ХХІ стагоддзя, асноўная "група падтрымкі" размеркавалася вакол 2010-2012 гадоў. Самы сталы падпісант — Станіслаў Шушкевіч, выпускнік 1956 года.

Зварот аформлены на двух мовах і накіраваны ў Нацыяналны Сход заказным лістом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.