Вы тут

4 траўня ў Беларусі будзе да +15

Цёпла і без дажджоў будзе 4 траўня / pixabay.com

У сераду, 4 траўня, у Беларусі ўначы будзе малавоблачна, а ўдзень чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень месцамі парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць ад -2 да +4, па поўдні краіны чакаецца да 6 цяпла. Удзень прагназуюць 9-15 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.