370-м беларускім палітвязнем стаў студэнт Арцём Баярскі

370-м беларускім палітвязнем стаў студэнт Арцём Баярскі

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволеным 19-гадовага Арцёма Баярскага. 18 красавіка пасля адбыцця 25 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірным сходзе студэнта БДУ затрымалі міліцыянеры. Высветлілася, што ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Яму выставілі абвінавачванні ў "стварэнні альбо кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем". Барскі знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску, паведамляе spring96.org.

Хлопец распавёў адвакату, што 24 сакавіка яго катавалі, прымушалі прызнацца на відэа ў адміністраванні аднаго з тэлеграм-каналаў.

Праваабаронцы прызнаюць "выключна палітычны характар пераследу Арцёма Баярскага з боку ўладаў", патрабуюць яго вызвалення, спынення крымінальнага пераследу і расследавання фактаў катаванняў.

Арцём Баярскі стаў 370-м беларускім палітвязнем.

Чатыры разы Баярскі быў стыпендыятам Спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, адораных студэнтаў і навучэнцаў. У жніўні мінулага года ён падпісаў адкрыты ліст аб адмове ад гэтага статусу ў знак пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі