35 беларусаў спрабавалі патрапіць ва Украіну з падробленымі ПЛР-тэстамі

Украінскі памежнік / psu.gov.ua
Украінскі памежнік / psu.gov.ua

35 грамадзянам Беларусі было адмоўлена ва ўездзе на тэрыторыю Украіны праз КПП "Дольск" у Валынскай вобласці на падставе падробленых тэстаў ПЛР на COVID-19. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

"Памежнікі выявілі, што бланкі (сертыфікаты ПЛР) істотна адрозніваюцца ад арыгіналаў, і ў іх няма неабходных рэквізітаў. Акрамя таго, у некалькіх пасажыраў былі выяўленыя пасведчанні з такімі ж нумарамі",гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Памежнікі паведамілі паліцыі аб прыкметах крымінальнага злачынства па артыкуле 358 Крымінальнага кодэкса Украіны (падробка дакументаў, пячатак, штампаў). Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць да двух гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі