Вы тут

305 работнікаў ФК "Мінск" падпісалі ліст у падтрымку Ігара Шлойды

Ігар Шлойда / СТБ

305 работнікаў футбольнага клуба "Мінск" падпісалі ліст у падтрымку старшыні арганізацыі Ігара Шлойды, піша Tribuna.

У траўні 2021-га ў Шлойды заканчваецца кантракт. Упраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама, якому падпарадкоўваецца клуб, згаджаецца падоўжыць кантракт з ім да 2023 года. Але супраць гэтага, як піша выданне, выступае міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Прычыны такой яго пазіцыі невядомыя.

На бліжэйшыя матчы чэмпіянату Беларусі футбалісты "Мінска" плануюць выйсці ў майках у падтрымку старшыні клуба.

Журналісты нагадваюць, што ў 2020-м Шлойда падпісаў праўладны ліст спартоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.