Вы тут

29 кастрычніка ў Курапатах пройдзе Ноч расстраляных паэтаў

Ноч расстраляных паэтаў 2020

29 кастрычніка ў Курапатах пад Мінскам пройдзе Ноч расстраляных паэтаў. Гэтая акцыя прысвечаная чорнай даце ў гісторыі Беларусі: уночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратары, навукоўцы, дзяржаўныя дзеячы. 

Апошнім часам Ноч расстраляных паэтаў праходзіць штогод. Звычайна ўдзельнікі акцыі чытаюць вершы і ўрыўкі з празаічных твораў расстраляных, а таксама творы сучасных пісьменнікаў, прысвечаныя тэме рэпрэсій.

"Каб злачынствы гісторыі з разу ў раз не паўтараліся, нарэшце ў Беларусі кат мусіць быць названы катам, а пацярпелы — нявіннай ахвярай. Каб незваротным было чорнае мінулае — даследуем злачынствы камунізму, з якіх вынікаюць усе сённяшнія злачынствы — злачынствы без тэрміну даўніны", — піша пра сутнасць мерапрыемства палітык і грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.