Вы тут

2610 рублёў штрафу за прагулку ў бел-чырвона-белай вопратцы

Момант затрымання / Скрыншот з відэа

2610 рублёў штрафу за прагулку ў бел-чырвона-белай вопратцы. 42-гадовую Ірыну Бянькоўскую Кастрычніцкі суд Мінска (суддзя — Вольга Няборская) пакараў за "пікетаванне", паведамляе тг-канал @viasnanazirae. Жанчына была затрымана 25 сакавіка. У той дзень у Кастрычніцкім РУУС на яе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, пасля чаго адпусцілі.

Затрыманне Бянькоўскай трапіла на відэа. На ім відаць, што яна ішла адна, а не ў "групе людзей", як сцвярджалі сведкі-міліцыянеры.

Ірына Бянькоўская збіраецца абскарджваць прысуд. "Для медыка гэты штраф — вялікія грошы", кажа яна.

Бянькоўская — мінская доктарка лабараторнай дыягностыкі. Адным з яе месцаў працы была 37-я гарадская паліклініка, куды яна ўладкавалася па сумяшчальніцтве. Як паведамляе nn.by, Ірыну Бянькоўскую звольнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.