У аўторак, 21 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае дажджлівае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных напрамкаў парывісты — да 15-20 метраў за секунду, па паўднёва-заходняй палове краіны — моцны парывісты.
У Мінску моцны дождж з навальніцай чакаецца ўначы і зранку.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад +10 па поўначы да +19 па поўдні Беларусі. Удзень прагназуецца 14-19 цяпла, толькі па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 20-25 вышэй за нуль.