17 з 54 фіналістаў "Настаўніка года" працавалі ў выбарчых камісіях

Суперфінал конкурсу "Настаўнік года" / Звязда
Суперфінал конкурсу "Настаўнік года" / Звязда

Штогод у Беларусі праходзіць конкурс "Настаўнік года", на якім выбіраюць "найлепшага настаўніка". Сёлета ў фінал выйшлі 54 чалавекі. Амаль кожны трэці фіналіст падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў працаваў у выбарчай камісіі.

Гэта, увогуле кажучы, нядзіўна: многія ўчасткі для галасавання знаходзяцца ў школах, і часта там працуюць настаўнікі. Гэта было вядома і раней, але сёлета да работы ўчастковых камісій было прыкавана больш увагі. І былі выпадкі, калі бацькі школьнікаў заклікалі да адказнасці іх настаўнікаў: маўляў, як вы зможаце глядзець нам і дзецям у вочы пасля таго, што адбывалася на ўчастках?

З 54 выкладчыкаў у фінале — 17 былі ў складзе ўчастковых выбарчых камісій. У суперфінал, які прайшоў 30 верасня, выйшла 8 выкладчыкаў — з іх 5 працавалі ва УВК.

2 кастрычніка стане вядомы пераможца, які атрымае тытул "Настаўнік года". Мы вырашылі паглядзець, што адбывалася на ўчастках для галасавання, дзе сябрамі камісій былі суперфіналісты конкурсу. І хто там выйграў выбары.

Маладзечна

Настаўнік рускай мовы і літаратуры Васіль Маліноўскі. Быў старшынёй камісіі ўчастка №31 у маладзечанскай школе №1 імя Янкі Купалы, дзе сам і працуе.

17 из 54 финалистов “Учителя года” работали в избирательных комиссиях

Паводле звестак праваабарончага цэнтра "Вясна", на ўчастак №31 у першы дзень датэрміновага галасавання не быў дапушчаны акрэдытаваны назіральнік: "Выкліканы старшыня камісіі сказаў назіральніку, што ён "лішні", гаворыцца ў маніторынгу парушэнняў.

Вынікі галасавання на гэтым участку невядомыя. 142 чалавекі даслалі фатаграфіі сваіх бюлетэняў з голасам за Ціханоўскую.

17 из 54 финалистов “Учителя года” работали в избирательных комиссиях

Орша

Настаўніца нямецкай мовы Вольга Трухан. Была сябрам камісіі ў аршанскай сярэдняй школе №3, дзе і выкладае.

17 из 54 финалистов “Учителя года” работали в избирательных комиссиях

Паводле выніковага пратакола на ўчастку перамог Аляксандр Лукашэнка, за яго 1482 галасы. За Святлану Ціханоўскую — у 10 разоў менш, 149 галасоў. Платформа "Голас" атрымала 112 фатаграфій бюлетэняў за яе.

17 из 54 финалистов “Учителя года” работали в избирательных комиссиях

На платформе "Зубр" зафіксавана шэсць інцыдэнтаў з пачатку датэрміновага галасавання на гэтым участку. Сярод іх — нядопуск акрэдытаванага назіральніка на ўчастак, несупадзенне колькасці тых, хто прагаласаваў па падліках назіральніка, са звесткамі з пратакола камісіі і абмежаванне правоў назіральніка.

Віцебск

Настаўніца матэматыкі Наталля Шчаглова. Была сябрам камісіі на ўчастку №17 у сярэдняй школе №31 Віцебска, дзе сама і працуе.

17 из 54 финалистов “Учителя года” работали в избирательных комиссиях

На платформах "Голас" і "Зубр" няма інфармацыі пра вынікі галасавання на гэтым участку. Быў атрыманы 91 фотаздымак бюлетэня за Святлану Ціханоўскую.

17 из 54 финалистов “Учителя года” работали в избирательных комиссиях

У гэтай самай школе было размешчана яшчэ два выбарчыя ўчасткі. Паводле інфармацыі платформы "Голас", на адным з іх галасоў за Ціханоўскую ў выніковым пратаколе аказалася менш, чым дасланых фатаграфій бюлетэняў за яе.

Гродна

Настаўніца музыкі Святлана Адамчук. Была сябрам камісіі на ўчастку №5 у роднай Гродзенскай гарадской гімназіі.

17 из 54 финалистов “Учителя года” работали в избирательных комиссиях

211 выбаршчыкаў з гэтага ўчастка даслалі свае бюлетэні за Святлану Ціханоўскую. У адкрытым доступе выніковых пратаколаў з гэтага ўчастка няма.

17 из 54 финалистов “Учителя года” работали в избирательных комиссиях

Свіслач

Настаўніца пачатковых класаў Людміла Пабудзей. Была сябрам камісіі №2 у свіслацкай гімназіі №1 імя Кастуся Каліноўскага, дзе і працуе.

17 из 54 финалистов “Учителя года” работали в избирательных комиссиях

Вынікі галасавання на гэтым участку невядомыя. 63 чалавекі даслалі свае бюлетэні за Ціханаўскую.

17 из 54 финалистов “Учителя года” работали в избирательных комиссиях

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі