Вы тут

16-гадоваму беларускаму палітвязню не змянілі прысуд

Мікіта Залатароў у судзе (другі справа) / Радыё Свабода

16-гадоваму беларускаму палітвязню Мікіце Залатарову не змянілі прысуд, паведамляе TUT.by. 23 красавіка апеляцыйную скаргу разглядаў Гомельскі абласны суд. Прысуд пакінулі ранейшым.

У лютым 2021-га суд Чыгуначнага раёна Гомеля асудзіў хлопца на 5 гадоў выхаваўчай калоніі за ўдзел у пратэстах жніўня 2020-га. Па версіі следства, Залатароў удзельнічаў у вырабе "кактэйляў Молатава" (бутэльку кінулі ў бок сілавікоў, але ніхто не пацярпеў), яго прызналі вінаватым і ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадкаў". Разам з Мікітай Залатаровым былі асуджаны яшчэ два чалавекі: 29-гадовы Леанід Кавалёў атрымаў 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а 26-гадовы Дзмітрый Карнееў — 8 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Залатароў сваю віну не прызнаў. Ён прызнаны палітвязнем. 16-гадовы Мікіта Залатароў знаходзіцца за кратамі з 11 жніўня 2020 года. 12 траўня яму споўніцца 17 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.