Вы тут

12 выкладчыкаў з трох беларускіх ВНУ атрымалі працу ў ЕС

Студэнцкія пратэсты / svaboda.org

 

12 рэпрэсаваных выкладчыкаў з трох беларускіх ВНУ атрымалі працу ў краінах Еўрапейскага саюза. Пра гэта паведамляла прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па адукацыі Вольга Шпарага.

"Міжнародная ўніверсітэцкая супольнасць не застаецца ў баку і аказвае дапамогу не толькі рэпрэсаваным студэнтам, але і выкладчыкам. У студзені 2021 года Еўрапейскі гуманітарны універсітэт прыняў на працу 12 выкладчыкаў, якія былі звольненыя з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Акадэміі МУС і Інстытута гісторыі НАН Беларусі",гаворыцца ў телеграм-канале "Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай".

З верасня 2020 года рэпрэсіям падвергліся 113 універсітэцкіх выкладчыкаў, з якіх 30 чалавек былі звольненыя. Акрамя гэтага 17 супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі вымушаныя пакінуць свае працоўныя месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.