12-гадовы Рома, які выратаваў брата на пажары, у прытомнасці — рэагуе на імя

Хата, з якой Рома Кагадоўскі вынес брата / СТВ
Хата, з якой Рома Кагадоўскі вынес брата / СТВ

Дактары адзначаюць невялікую станоўчую дынаміку ў стане 12-гадовага Рамана Кагадоўскага, які вынес з вагню двухгадовага брата і атрымаў сур'ёзныя апёкі. Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што стан хлопчыка застаецца цяжкім. Ён знаходзіцца ў спецыяльнай флюідызуючым супрацьапёкавым ложку Клінітрон і дыхае з дапамогай апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Але знаходзіцца ў прытомнасці і рэагуе на зварот да яго па імені.

Рома ўжо перанёс тры аперацыі на пашкоджаных участках цела. На жаль, патрэбныя яшчэ аперацыі — і яны будуць праводзіцца з інтэрвалам у 2-3 дні. На дадзены момант арганізм дзіцяці спраўляецца, кажуць лекары. Яны па-ранейшаму не даюць прагнозаў, але адзначаюць, што стан пацыента — стабільны.

12-летний Рома, спасший брата на пожаре, в сознании — хоть и подключен к ИВЛ
Раман Кагадоўскі вынес брата з пажару / ОНТ

Раману Кагадоўскаму 12 гадоў. Калі пачаўся пажар, ён спярша спрабаваў яго патушыць, а потым схапіў малодшага брата, вынес яго на вуліцу, перадаў дарослым і страціў прытомнасць. З апёкамі і парэзамі яго забралі ў раённую бальніцу, а потым на верталёце перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі