10 сутак за бел-чырвона-белую штору ў кватэры на 16-м паверсе

10 сутак за бел-чырвона-белую штору ў кватэры на 16-м паверсе

10 сутак адміністрацыйнага арышту за бел-чырвона-белую штору ва ўласнай кватэры на 16-м паверсе. Суддзя Юлія Блізнюк вырашыла, што гэта "незарэгістраваная сімволіка", а мінчук Сяргей Мураўскі з яе дапамогай... пікетаваў. Справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна сталіцы.

Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, мужчына сваёй віны не прызнаў. Аргументы аб тым, што вокны выходзяць на поле, дарогу і цяпліцы, а 16-ы паверх — не лепшае месца для пікетавання, Блізнюк не ўлічыла. Штору яна палічыла сцягам.

Сяргей Мураўскі — бацька траіх няпоўнагадовых дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі