Вы тут

10 сакавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў даражэе бензін / Еўрарадыё

Рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін з 10 сакавіка падымуцца на 1 капейку, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма".

Павышэнне коштаў у канцэрне тлумачаць "ростам сусветных катыровак нафты, сярэдняе значэнне якіх з 1 да 4 сакавіка дасягнула 65,4 долара ЗША за 1 барэль і ў параўнанні з узроўнем катыровак за студзень вырасла на 19%".

Ужо заўтра 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 76 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 86 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 8 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 86 капеек.

Ад Новага года кошты на бензін павялічваюцца ўжо шосты раз. Перад гэтым кошты павялічваліся 2 сакавіка — таксама на 1 капейку.

Дарэчы, у 2020 годзе паліва даражэла 16 разоў, у 2019-м — 28.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.