Анлайн-фестываль “Рок за жыццё”: музыкі супраць смяротнага пакарання

Анлайн-фестываль “Рок за жыццё”: музыкі супраць смяротнага пакарання

Фестываль “Рок за жыццё. Музыкі за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне” сёлета праходзіць у анлайн-фармаце. 10 кастрычніка — Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. А 19-й на адной сцэне ў двухгадзінным канцэрце збіраюцца топавыя беларускія гурты і выканаўцы: NIZKIZ, “Дай Дарогу!”, “Петля Пристрастия”, Лера Яскевіч, Уладзімір Пугач, Tor Band і “Разбітае Сэрца Пацана”.

У госці на канцэрт завітаюць праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Андрэй Палуда, плыўчыха Аляксандра Герасіменя, паэт Андрэй Хадановіч, амбасадар Швейцарыі Клод Альтэрмат і іншыя.

Фестываль “Рок за жыццё” адбываецца ўжо ў пяты раз у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, які сёлета праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — элемент сістэмы гвалту”.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. Смяротныя прысуды працягваюць выносіцца, і іх працягваюць выконваць. І цяпер у камерах смертнікаў у СІЗА №1 знаходзяцца людзі, прысуджаныя да смяротнага пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі