Вы тут

1 сакавіка ў Беларусі падаражэлі цыгарэты

У Беларусі падаражэлі цыгарэты / БЕЛТА

1 сакавіка ў Беларусі падаражэлі некаторыя маркі цыгарэт, перадае БЕЛТА.

На 10 капеек выраслі кошты на некаторыя цыгарэты Kent і Vogue Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман".

ТАА "Тытунь-Інвест" павысіў на 3-5 капеек цэны на некалькі відаў "Кароны", а Camel падаражэў на на 5-10 капеек. На 5 капеек больш давядзецца заплаціць за пачак некаторых відаў цыгарэт "Форт" і Monte Carlo, а цыгарэты Winston і Sobranie падняліся ў кошце на 10 капеек. LD Club Lounge сталі даражэйшымі на 10 капеек.

Таксама на 10 капеек выраслі кошты на некаторыя цыгарэты L&M, Marlboro і Parliament ад ТАА "Інтэр-Табака".

На 10 капеек падаражэлі некаторыя віды Dunhill і Vogue, якія імпартуе ў краіну "Беларусьгандаль".

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц мяняць рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.