1 лютага ў Беларусі прагназуецца снег з дажджом

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У сераду, 1 лютага, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, удзень з дажджом. У асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, удзень па захадзе — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 0...-5, удзень чакаецца ад 3 марозу да 3 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі