Знік падлетак, якога падчас пратэстаў збілі да стану комы

Знік падлетак, якога падчас пратэстаў збілі да стану комы

16-гадовы Цімур, якога 12 жніўня падчас пратэстаў збілі да стану комы, 10 верасня знік з 2-й дзіцячай клінікі Мінска, паведамляе пошукава-ратавальны атрад "Анёл". 

Як распавядала Еўрарадыё, хлопца даставілі ў лякарню моцна збітым пры затрыманні. Тагачасны міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, быццам падлетак быў пад псіхатропамі, але медыкі гэта не пацвердзілі. Пасля выхаду Цімура з комы яго дапыталі як актыўнага ўдзельніка беспарадкаў. Пасля допыту хлопца зноў давялося пакласці ў рэанімацыю.

10 верасня падлетка перавялі з рэанімацыі ў звычайнае аддзяленне. Неўзабаве пасля гэтага ён знік

"Праз 12 хвілін [пасля пераводу] ён пайшоў мэтанакіравана да дзяўчыны ў белым плашчы з мядзведзем у руках. У гэты дзень да яго прыходзіла толькі сястра і адвакат. Гэта па відэакамеры было [відаць]", — распавяла ў каментары mediazona.by сваячка Цімура.

Па яе словах, Цімур сышоў разам з гэтай дзяўчынай, прычым у яго не было з сабой нават мабільнага тэлефона. Яна мяркуе, што хлопец "ведаў, куды ісці".

Сям'я Цімура падала ў міліцыю заяву аб яго знікненні.

Паводле звестак KYKY.org, хлопца вывезлі з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі