У кватэры галоўнага рэдактара "Нашай нівы" прайшоў ператрус, ён затрыманы

У кватэры галоўнага рэдактара "Нашай нівы" прайшоў ператрус, ён затрыманы

Раніцай 23 верасня ў кватэры галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягора Марціновіча прайшоў ператрус. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка, журналіст TUT.by Адар'я Гуштын. "Па артыкуле, дзе дыджэй кажа, што яго біў Барсукоў", — напісала яна.

Ператрус правялі супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. Марціновіча забралі на допыт у СК. Ён падазраваны па крымінальнай справе, затрыманы на трое сутак.

Верагодна, гаворка ідзе пра артыкул, які з'явіўся на сайце "Нашай нівы" 17 жніўня. У ім Уладзіслаў Сакалоўскі, адзін з дыджэяў, што ўключылі песню "Перамен!" у Кіеўскім скверы і былі затрыманыя, расказаў пра здарэнне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Ён казаў, што да яго ў карцар прыходзіў мужчына, які нанёс яму два ўдары, пагражаў. Пасля выхаду на волю ён нібыта пазнаў у ім намесніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова. Пасля гэтай заявы Сакалоўскага затрымалі і вазілі ў МУС, ён ад сваіх слоў адмовіўся. А пасля з'ехаў у Літву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі