У Гродне сілавікі затрымалі жанчыну, хаця яна крычала, што цяжарная

У Гродне сілавікі затрымалі жанчыну, хаця яна крычала, што цяжарная

У Гродне на відэа трапіла затрыманне жанчыны, якая паспела пракрычаць сілавікам, што яна цяжарная. Сілавікоў гэта не спыніла, і яны зацягнулі яе ў свой аўтамабіль.

Дзяўчына была загорнутая ў БЧБ-сцяг.

Усё гэта адбывалася ўдзень 20 верасня падчас Марша Справядлівасці, на які ў Гродне сабралася больш за 1 тысячу чалавек. Сілавікі прыехалі іх затрымліваць раптоўна, на вялікай колькасць службовага транспарту.

Праз некалькі хвілін дзяўчыну, якая знаходзіцца на восьмым месяцы цяжарнасці, адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі