МУС масава папярэджвае беларусаў: "Вашы дзеянні зафіксаваны"

МУС масава папярэджвае беларусаў: "Вашы дзеянні зафіксаваны"

МУС масава папярэджвае беларусаў. Мабільныя аператары рассылаюць карыстальнікам СМС, у якім змешчана папярэджванне.

"Паважаны грамадзянін! — піша МУС. — Вы ўстаноўлены як парушальнік парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Вашы дзеянні зафіксаваны з дапамогай фота-відэазапісу. Гэтыя мерапрыемствы арганізаваны асобамі, абвінавачанымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, г. зн. у злачынстве, прадугледжаным арт. 342 КК РБ. Персанальна папярэджваем вас пра недапушчэнне ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, што цягне адказнасць у адпаведнасці з законам. Не дапускайце памылак".

Падобныя СМС прыходзяць і журналістам, якія працавалі падчас пратэстных акцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі