Класы ў некалькіх мінскіх школах адправілі на каранцін з-за каранавіруса

Класы ў некалькіх мінскіх школах адправілі на каранцін з-за каранавіруса

Новы навучальны год у мінскіх школах адзначыўся ўспышкай каранавіруса.

Пра выяўлены выпадак захворвання парталу rebenok.by паведаміла маці аднаго з вучняў.

"Настаўніца сказала: "Некалькі класаў сышлі на аддалёнку, вучыце дзяцей сістэматычна мыць і дэзінфікаваць рукі". У школе ёсць сродкі для апрацоўкі рук, бацькоў не пускаюць у будынак, яны чакаюць дзяцей на ганку. У астатнім, па маіх адчуваннях, усё ў школе застаецца па-старому", — распавяла жанчына.

У адміністрацыі гімназіі заявілі, што ў аднаго дзіцяці выяўлены COVID-19, яго клас адправілі на каранцін. Адміністрацыя гімназіі кажа, што школьнік паспеў прыйсці на заняткі толькі на адзін дзень, а на другі ў яго пацвердзілася захворванне.

Таксама выпадак каранавіруса адзначаны ў мінскай гімназіі №192 Мінска. Адміністрацыя пацвердзіла журналістам, што адзін з класаў адправілі на каранцін — там выявіўся адзін выпадак каранавіруса. 

"Там адно дзіця захварэла. Клас на самаізаляцыі, вучацца дома. Выконваем усе рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі. Думаем, у нас усё будзе добра", — заяўляюць у гімназіі.

Бацькі таксама напісалі, што выпадак каранавіруса пацверджаны ў мінскай гімназіі №3. Аднак дырэктар установы Сяргей Збораў заявіў журналістам, што пракаментуе сітуацыю толькі са згоды ўпраўлення адукацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Ва ўпраўленні запыт журналіста пераадрасавалі ў гарадскі Камітэт па адукацыі, адтуль — у санэпідэмстанцыю. А эмідэміёлагі сказалі, што могуць даць інфармацыю толькі праз пару дзён, па запыце. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі