Фотажурналісты Васюковіч і Грыдзін асуджаны на 11 сутак арышту
Іх прызналі вінаватымі ва "ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве", на якім яны працавалі.
Фотажурналісты Аляксандр Васюковіч і Уладзімір Грыдзін асуджаны на 11 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд Фрунзенскага раёна прызнаў іх вінаватымі "ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Але на вулічнай акцыі яны былі як журналісты, працавалі, пра што і заявілі суддзі.
Васюковіча і Грыдзіна затрымалі ўвечары 13 верасня ў адным з мінскіх бараў. Яны знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна, у судзе прысутнічалі праз скайп. Ягор Калягін, затрыманы з імі, атрымаў штраф — 540 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.